Шыфр
112Е000383_64
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 13 па вул. Суворава ўваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы г. Кобрына. Сёння шасцікватэрны жылы дом № 13 – адзін з тыпавых «сталінскіх» будынкаў з састарэлай планіроўкай жылых памяшканняў, высокімі столямі і цеснымі куханькамі – частка гістарычнай забудовы вул. Суворава і цэнтра горада. Апошняя рэканструкцыя будынка з мадэрнізацыяй фасадаў і заменай дахавага пакрыцця, адбылася ў 2009 г. у ходзе падрыхтоўкі горада да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу "Дажынкі -2009".
Гэта двухпавярховы (другі паверх надбудаваны пазней) чатырохвугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасадныя плоскасці першага паверха патынкаваныя, другога - пафарбаваныя па цэгле. Вуглы будынка акцэнтаваны лапаткамі, на галоўным фасадзе лапаткі апрацаваны рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў, на першым паверсе на галоўным фасадзе падкрэслены падаконнымі нішамі. Паверхі падзелены цягай. У цэнтры дваровага фасада невялікі рызаліт з блокам лесвічнай клеткі.