зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Апісанне

Будынак з'яўляецца складовай часткай гістарычнага цэнтра горада Кобрына і як самастойная архітэктурная адзінка не мае ўнікальных асаблівасцяў. 

Пабудаваны ў 1925 г. як будынак павятовай паліцыі.

Аднапавярховы складаны ў плане будынак (дугападобны) накрыты вальмавым дахам. Кампазіцыя галоўнага фасада сіметрычная. Да бакавога ўсходняга і дваровага фасадаў зроблены пазнейшыя прыбудовы. Будынак вылучаецца аб’ёмна-прасторавым рашэннем.  Па ўспамінах мясцовых жыхароў, да 1939 г. тут знаходзілася паліцэйскае ўпраўленне. 

Зараз будынак выкарыстоўваецца як жылы. У 1990-я гг. памяшканні былі падзелены на 5 асобных кватэр.