зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000383_9

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

1955 г.

Стыль

Функцыяналізм

Апісанне

Да Другой сусветнай вайны пажарная частка Кобрына змяшчалася на Банкавай плошчы (цяпер Замкавая плошча). Пры ёй была драўляная каланча. 

Пасля вайны, ў пачатку 1950-х гадоў, збудаванні пажарнай часткі ўжо не адпавядалі сучасным патрабаванням. Было вырашана будаваць пажарную частку на новым месцы (Інтэрнацыянальная, 5).

Пажарная частка пабудавана на гэтым месцы ў 1954 – 1955 гг. У 1954 г. вежа была вымуравана да паловы сваёй вышыні. Кіраваў работамі (і, магчыма, быў аўтарам праекта) Сірыдонаў (не высветлены імя і імя па бацьку). Каланча была ўведзена ў дзеянне ў 1955 г. 

Пазней адміністрацыйны будынак з дэпо быў рэканструяваны. Без значных перабудоў захавалася пажарная вежа. Уяўляе з сябе квадратнае ў плане збудаванне вышынёй 18 м. Сцены вымураваны з чырвонай цэглы, нетынкаваныя.