Шыфр
213Г000038_10
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1953 - 1954 гг.
Будынак №11 з'яўляецца часткай суцэльнай забудовы і ўваходзіць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці - Архітэктурны ансамбль вул. Кірава з вакзалам і Прывакзальнай плошчай, які знаходзіцца ў межах гістарычнага цэнтра г. Віцебска. Пабудаваны ў 1953 - 1954 гг. як адміністрацыйны будынак прамсаюзаў з фірменным магазінам. Чатырохпавярховы прамавугольны ў плане будынак, аркай з архітэктурнай устаўкай злучаны з домам № 13. Дадзены помнік з'яўляецца каштоўным элементам гістарычнага горадабудаўнічага асяроддзя, які дае ўяўленне пра забудову г. Віцебска мяжы 1950-1960-х гадоў.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён