зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000038_11

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Кірава, 12/17

Датаванне

1955 - 1960 гг.

Стыль

Эклектыка 1950 - х гадоў

Апісанне

Чатырохпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Вуглавая частка вырашана вышэйшым 5-павярховым аб'ёмам. Міжпаверхавай цягай, дэкарыраванай ляпной стужкай, фасады падзелены на 2 ярусы. Плоскасць фасада вуглавой вежы і ніжняга яруса бакавых крылаў апрацавана рустам. На першым паверсе крыла па вул. Кірава і ў вуглавой частцы высокія арачныя праёмы вітрын, аформленыя рустам і аб'яднаныя цягай. Крыло па вул. Камсамольскай цалкам жылое, фасад прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі і балконамі. Асноўны акцэнт зроблены на дэкаратыўнае аздабленне вуглавога аб'ёма. Цэнтральныя аконныя праёмы 3-га і 4-га паверхаў фланкіраваны спаранымі пілястрамі і завершаны арачным ляпным абрамленнем. Прамавугольныя аконныя праёмы крылаў на 2-м паверсе ў прафіляваных ліштвах з ляпным паяском. Балконы маюць балюстрадныя агароджы, абапіраюцца на ляпныя кранштэйны. Дзвярныя праёмы цэнтральных балконаў вылучаны ліштвамі, дэкарыраванымі ляпнінай, з паўцыркульным завяршэннем. Фасады завершаны ляпным фрызам і карнізам. Дваровы фасад атынкаваны, падзелены міжпаверхавай цягай, завершаны карнізам.