зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

213Г000038_5

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Віцебская вобласць, г. Віцебск, вул. Кірава, 6

Апісанне

Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак. Пластыка фасадаў стрыманая. Гарызантальна фасады падзелены міжпаверхавай цягай паміж 3-м і 4-м паверхамі. Плоскасць сцяны на вышыню 3-х паверхаў апрацавана рустам. На першым паверсе тры шырокія вітрынныя праёмы, кожны з якіх пілястрамі падзелены на тры часткі, і завершаны шырокім карнізным поясам. Паміж вітрынаў размешчаны арачныя дзвярныя праёмы, вылучаныя рустам. Рытм фасадаў ствараюць прамавугольныя аконныя праёмы без ліштваў, на 2-м паверсе акцэнтаваныя рустам, і балконы. Завершаны фасады фрызам і карнізам. Дваровы фасад абліцаваны сілікатнай цэглай.