зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000395_11

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1890 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак № 23 - адзін са старэйшых на вуліцы Першамайскай пабудаваны ў 1890 г. як жылы дом. У 1939 г. быў нацыяналізаваны, рэканструяваны ў 1960-я гг., сучасны выгляд набыў у выніку рэканструкцыі ў 2005 – 2008 гг. 

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. На галоўным фасадзе вуглы будынка вылучаны лапаткамі. Аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з падаконнымі карнізнымі паяскамі і прамымі сандрыкамі. Па перыметры будынка праходзіць прафіляваны карніз. На бакавым усходнім фасадзе аконныя праёмы без ліштваў, падкрэслены падаконнымі карнізнымі паяскамі. Да заходняга бакавога фасада прыбудаваны пазнейшы тамбур. На тыльным фасадзе зроблена сучасная двухпавярховая прыбудова з блокаў.