зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000395_12

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

пач. XX ст.

Стыль

Эклектыка з элементамі класіцызму

Апісанне

Будынак № 24 - адзін з найстарэйшых будынкаў на вул. Першамайскай пабудаваны ў 1940 г., па іншых звестках у пачатку ХХ ст. як жылы дом.  Захаваўся ў перабудаваным выглядзе. 

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад, арыентаваны на вул. Першамайскую, уяўляе глухую сцяну, існаваўшыя вокны замураваныя, што ў пэўнай ступені скажае выгляд жылога дома. Трохвугольны франтон на галоўным фасадзе апаясаны карнізным поясам, прарэзаны невялікім аконным праёмам паддашша. Бакавыя фасады члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору.  Па перыметры будынка праходзіць карніз. На бакавым усходнім і тыльным фасадах прыбудаваны пазнейшыя тамбуры.