Шыфр
113Г000395_13
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1905 - 1907 гг.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Паводле дакумента (тэхпашпарта) будынак пабудаваны ў 1928 г. на адной з самых старых вуліц Кобрына - Першамайскай (былая вул. Пінская). Па некаторых ускосных звестках, дом існаваў ужо ў пачатку 1920-х гг. і зафіксаваны на фотаздымку пачатку 1920-х гг., які захоўваецца ў фондах Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея імя А.В. Суворава. Вядома, што тут знаходзілася прыватная кіназала "Байкал".
У 1939 г. тут праводзіліся грамадскія сходы. Пасля вызвалення г. Кобрына ад нямецка-фашысцкіх акупантаў у ацалелым будынку кінатэатра засядаў штаб 1-га Беларускага фронта. У пасляваенны час у будынку дзейнічаў кінатэатр "17 Верасня".
У 1970-я гг. будынак рэканструяваны, што ў пэўнай ступені сказіла яго першапачатковы выгляд.
На сённяшни дзень гэта двухпавярховы прамавугольны ў плане з прыбудовай на дваровым фасадзе будынак. Накрыты двухсхільным дахам.