Шыфр
113Г000395_14
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХІХ - пач. ХХ стст.
Стыль
Класіцызм
Будынак № 28 уваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы вул. Першамайскай.
Дакладных звестак аб будаўніцтве дома не выяўлена. У некаторых крыніцах паведамляецца, што ў даваенны час будынак існаваў і ў ім знаходзіўся паліцэйскі ўчастак. У 1946 г. быў адноўлены з прыстасаваннем пад магазін. Захаваўся ў рэканструяваным выглядзе.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак. Асноўны аб'ём накрыты двухсхільным дахам, які ўтварае на бакавых фасадах трохвугольныя франтоны. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны спрошчана без дэкору. Галоўны фасад члянёны ў цэнтры дзвярным праёмам і двума шырокімі аконнымі праёмамі. Завершаны фасады прафіляваным карнізам. З боку тыльнага фасада будынак дабудаваны.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён