Шыфр
113Г000395_15
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
каля 1905 г.
Дом №29 - адзін з будынкаў, якія ўваходзяць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы вул. Першамайская.
Пабудаваны ў пачатку ХХ ст. як жылы дом, рэканструяваны. Сучасны выгляд атрымаў пасля рамонту ў 2009 г.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты высокім вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад крапаваны плоскімі лапаткамі, члянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі сандрыкамі, падаконнымі карнізнымі паяскамі і буйнымі падаконнымі філёнгамі (форма філёнгаў змененая). Два цэнтральныя аконныя праёмы замураваныя, на іх месцы нішы ў абрамленнях.
Бакавыя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі сандрыкамі і падаконнымі карнізамі. Па перыметры будынка праходзіць прафіляваны карніз. З тыльнага боку прыбудаваны ўваходны тамбур.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён