Шыфр
113Г000395_2
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930-я гг.
Апісанне
Гістарычная забудова вул. Першамайскай прадстаўлена ў асноўным жылымі і грамадскімі будынкамі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і 1920 – 1930-х гг. Гэта пераважна аднапавярховыя адной стылістыкі дамы, размешчаныя па лініі вуліцы, некаторыя мелі мансардныя паверхі. Да нашага часу на вуліцы захоўваецца маштабная малапавярховая забудова.
Будынак № 12 пабудаваны ў 1930-я гг. як жылы дом.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад фланкіраваны плоскімі лапаткамі. Прамавугольныя (раней былі слаба выражаныя лучковыя) аконныя праёмы падкрэслены прафіляванымі карнізнымі паяскамі. Па перыметры пад дахам праходзіць карніз.