Шыфр
113Г000395_21
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад патынкаваны, фланкіраваны лапаткамі. Завершаны карнізам з ступеньчатымі сухарыкамі. Лучковыя аконныя праёмы дэкарыраваны абрамленнямі з лучковымі сандрыкамі і падаконнымі "гіркамі". Існаваўшы з левага боку фасада дзвярны праём замураваны. Бакавы фасад (як раней і галоўны) не тынкаваны, пафарбаваны па цэгле, завершаны карнізам з сухарыкамі. Устаўкай будынак злучаны з домам № 65. З боку дваровага фасада маецца невялікая бакавая прыбудова.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён