Шыфр
113Г000395_23
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, Кобрынскі раён, г. Кобрын, вул. Першамайская, 91
Датаванне
1929 г.
Апісанне
Двухпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Галоўны фасад сіметрычнай кампазіцыі, пластыка стрыманая. Цэнтральная частка фасада вылучана рызалітам, завершаным франтонам. Плоскасць рызаліта крапавана лапаткамі. Дзвярны праём аформлены парталам. Па перыметры будынка праходзіць карніз. Фасадныя плоскасці прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. На бакавых фасадах невялікія рызаліты, завершаныя трохвугольнымі франтонамі. У савецкі пасляваенны час (1970-80-я гг.) да заходняга крыла прыбудаваны карпусы.
На будынку ўстаноўлена памятная дошка Герою Савецкага Саюза У.М. Кірмановічу, які тут вучыўся.