зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000395_3

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1902 г.

Апісанне

Гістарычная забудова вул. Першамайскай прадстаўлена ў асноўным жылымі і грамадскімі будынкамі канца ХІХ – пачатку ХХ ст. і 1920 – 1930-х гг. Гэта пераважна аднапавярховыя адной стылістыкі дамы, размешчаныя па лініі вуліцы, некаторыя мелі мансардныя паверхі. Да нашага часу на вуліцы захоўваецца маштабная малапавярховая забудова. 

Будынак № 13 пабудаваны ў 1902 г. па некаторых звестках як гасцініца.

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя.  Галоўны і бакавы заходні фасады маюць падобнае архітэктурнае рашэнне: вуглы акцэнтаваны плоскімі лапаткамі, лучковыя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі з лучковымі сандрыкамі. Цэнтральнае акно на галоўным фасадзе вылучана  шырокай плоскай рамай, перароблена з дзвярнога праёма. На бакавым заходнім фасадзе крайні справа праём замураваны, ліштва захавалася.