Шыфр
113Г000395_4
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХХ ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак № 14 - адзін з найстарэйшых будынкаў на вул. Першамайскай. Паводле дакументаў архіва Кобрынскага бюро РУП БАГР і ЗК будынак пабудаваны ў 1940 г. як жылы дом.
Нумарацыя дамоў на той час была іншая. Архіў Кобрынскага бюро РУП БАГР і ЗК захаваў звесткі, што ў 1950 г. гэты будынак адзначаўся ў дакументах пад № 20. Магчыма, яшчэ і ў пасляваенны час захоўвалася даваенная нумарацыя будынкаў.
У ліпені 1944 г. горад быў вызвалены савецкімі войскамі. Усе дамы ў горадзе, якія засталіся без уладальнікаў, на падставе рашэння аб муніцыпалізацыі былі прынятыя ў дзяржаўную ўласнасць. Будынак №14 быў прыняты на баланс Райкамгаса, адрамантаваны і пераўтвораны ў камунальны чатырохкватэрны жылы дом. Будынак ацяпляўся печамі галандскага тыпу, ежу жыхары рыхтавалі на керагазах.
Вывучэнне планіроўкі памяшканняў у будынку па архіўных матэрыялах дазваляе зрабіць выснову, што дадзены будынак кардынальна не перабудоўваўся. Аднак, бакавыя і тыльны фасады маюць сляды пераробак.