Шыфр
113Г000395_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1930 - 1946 гг.
Апісанне
Будынак № 15 - адзін са старэйшых на вуліцы Першамайскай. Пабудаваны ў 1930-я гг. як прыватны жылы дом. Пасля падзей 1939 года будынак быў нацыяналізаваны і перададзены ў гарадскі жылы фонд.
У 1960 – 1970-я гг. будынак быў рэканструяваны. З 1975 г. будынак выкарыстоўваецца як жылы дом на чатыры кватэры. Сучасны выгляд набыў у 2009 г.
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад фланкіраваны філянговымі лапаткамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі зверху абрамленнямі з сандрыкамі і падкрэсленымі падаконнымі карнізнымі паяскамі. Цэнтральны аконны праём фланкіраваны плоскімі лапаткамі (верагодна, раней быў дзвярны праём). Завершаны фасад карнізам.
На бакавых і тыльным фасадах маюцца сляды пераробак праёмаў.