Шыфр
113Г000395_6
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1897 г.
Будынак № 16 уваходзіць у пералік пабудоў, якія фарміруюць гістарычную забудову вул. Першамайскай. Пабудаваны ў 1897 г. як жылы дом. На жаль, не выяўлены дакументальныя матэрыялы, якія б тычыліся пачатковай гісторыі існавання будынка. У пасляваенны час былы жылы дом быў прыстасаваны пад гарадскі цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў. Сучасны выгляд набыў у выніку рэканструкцыі.
Аднапавярховы з мансардай прамавугольны у плане будынак накрыты двухсхільным дахам з люкарнамі. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Галоўны фасад фланкіраваны плоскімі лапаткамi. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны ліштвамі і падаконнымі прамавугольнымі філёнгамі. На флангах фасада размешчаны дзвярныя праёмы. Па перыметры будынка праходзіць карніз.
Бакавыя і тыльны фасады змененыя.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён