зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000395_7

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1905 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак № 18 уваходзіць у зону гістарычнай планіроўкі і забудовы вул. Першамайскай. Пабудаваны ў 1905 г. аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам выкарыстоўваўся як жылы дом. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. На галоўным фасадзе вуглы вылучаны лапаткамі. Па перыметры будынка пад дахам праходзіць прафіляваны карніз. Да бакавога ўсходняга і тыльнага фасадаў прыбудаваны пазнейшыя ўваходныя тамбуры.

Вывучэнне планіроўкі памяшканняў у будынку па архіўных матэрыялах дазваляе зрабіць выснову, што, відавочна, дом будаваўся як прыбытковы. 

Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі будынак № 18 апынуўся на тэрыторыі гета “А”. Пасля ліквідацыі гета ў пустуючых будынках пражывалі нямецкія ваеннаслужачыя.

Пасля вызвалення Кобрына ў 1944 г. будынак № 18 быў адрамантаваны і на некаторы час перададзены адной з воінскіх часцей, якая дыслацыравалася ў Кобрыне, для пражывання афіцэрскага складу. 

У 1970-я гг. у будынку была зроблена перапланіроўка.