Шыфр
113Г000395_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1908 г.
Апісанне
Будынак № 20 уваходзіць у склад гістарычнай забудовы вул. Першамайскай і з'яўляецца характэрным прыкладам жылой забудовы г. Кобрына пачатку ХХ ст. Пабудаваны ў 1903 г. як жылы дом. На жаль, адсутнічаюць дакументальныя звесткі аб ранняй гісторыі існавання гэтага дома і яго ўладальніках. З пэўнай доляй верагоднасці можна выказаць меркаванне, што пад адным нумарам аб'яднаны дзве раней самастойныя пабудовы, т.я. складаецца з двух аб'ёмаў, падзеленых брандмаўэрам.
Цяперашні выгляд будынак атрымаў пасля рэканструкцыі ў 2009 г.
Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. На галоўным фасадзе вуглы будынка вылучаны лапаткамі, у месцы стыку двух аб'ёмаў на фасадзе шырокая лапатка. Запаўненне аконных праёмаў заменена. Старая аконная сталярка з разнымі імпастамі страчана, а таксама страчана прафіліроўка ліштваў.