зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000395_9

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1911 г.

Апісанне

Цагляны жылы дом №21 па вул. Першамайскай - адзін з будынкаў, якія ўваходзяць у склад комплекснай гісторыка-культурнай каштоўнасці "Забудова вул. Першамайская", тыповы прадстаўнік грамадзянскай архітэктуры пачатку XХ ст. 

Згодна з матэрыяламі архіўнай справы на будынак, якія захоўваюцца ў фондзе Кобрынскага бюро РУП "БАГР і ЗК", дом пабудаваны ў 1911 г. і функцыянальна выкарыстоўваўся і як жыллё, і як памяшканне для невялікага бізнэсу.

На сённяшні дзень фасады будынка патынкаваныя і пафарбаваныя, архітэктурнае рашэнне сціплае. На галоўным і тыльным фасадах вуглы вылучаны плоскімі лапаткамі. Галоўны фасад члянёны двума прамавугольнымі аконнымі праёмамі з падаконнымі карнізнымі паяскамі. Цэнтральны аконны праём замураваны. З боку тыльнага і бакавога ўсходняга фасадаў прыбудаваны ўваходныя тамбуры.