Шыфр
113Г000398_1
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1911 г.
Стыль
Цагляны стыль
Дом № 2 быў пабудаваны ў 1911 годзе як жылы ў цагляным стылі. Цяперашні выгляд набыў пасля рамонту ў 2009 г.
Аднапавярховы з падвалам прамавугольны у плане будынак накрыты двухсхільным дахам з люкарнамі на дваровым фасадзе. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя.
Галоўны фасад фланкіраваны філянговымі лапаткамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраванымі слаба выражанымі лучковымі сандрыкамі і падаконнымі прафіляванымі карнізнымі паяскамі. У цэнтры фасада прыбудаваны сучасны ўваходны тамбур у падвал. Бакавы паўночна-заходні фасад завершаны разарваным трохвугольным франтонам. У франтоне прарэзаны дзвярны праём, да якога вядзе вонкавая металічная лесвіца. У цокалі – невялікія вокны паўпадвала.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён