Будынак

Шыфр

113Г000398_10

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1922 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Паводле тэхпашпарта, будынак пабудаваны ў 1922 г. як жылы дом. 

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады не тынкаваныя, абліцаваныя чырвонай цэглай. Па перыметры будынка і трохвугольных франтонаў праходзяць карнізныя паяскі з сухарыкамі. Да паўночнага фасада прыбудаваны пазнейшы тамбур.

У Вялікую Айчынную вайну будынак захаваўся. Найбольш ранняя выява дома прадстаўлена на фатаздымку 1950-х гг. У доме ў той час налічваліся 3 пакоі і кухня. У драўлянай прыбудове была кацельня. Параўноўваючы сучасны выгляд дома з фатаздымкамі 1950-х гг., можна адзначыць, што значных перабудоў у пасляваенны перыяд не адбывалася, за выключэннем замены даху, аконнай і дзвярной сталяркі.