Шыфр
113Г000398_12
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1894 г.
Стыль
Цагляны стыль
Дом № 19 пабудаваны ў 1894 г. як жылы дом, рэканструяваны ў 1950-я, 1980-я гг., сучасны выгляд набыў пасля рэканструкцыі ў 2009 г.
Двухпавярховы складаны ў плане будынак: да асноўнага прамавугольнага аб'ёму з боку тыльнага фасада прымыкае Г-падобнае крыло, якое складаецца з двух розначасовых аб’ёмаў. Тарцовы аднапавярховы аб’ём крыла – гістарычны будынак, аб’ём устаўкі, які злучыў два гістарычныя будынкі, пабудаваны ў 1950-я гг. Да тыльнага фасада аднапавярховага аб’ёму прыбудаваны пазнейшы тамбур. Фасады будынка патынкаваныя і пафарбаваныя.
У 1940 г. будынак муніцыпалізаваны. У гады Вялікай Айчыннай вайны захаваўся.
У будынку на першым паверсе размяшчалася пякарня, пазней крама, фотастудыя. У 1980 г. праводзіўся капітальны рамонт. У 1997 г. быў рэканструяваны першы паверх: на галоўным фасадзе адзін дзвярны праём перароблены ў аконны, на бакавым фасадзе зроблены дзвярны праём, на вокны пастаўлены ралеты. Да будынка далучылі другі дом, які прымыкаў да тыльнага фасада. Такім чынам, цяпер пад адным нумарам аб'яднаны два раней самастойныя аб'ёмы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён