Шыфр
113Г000398_14
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1917 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Дом № 25 быў пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1917 г. як яўрэйскі малітоўны дом, рэканструяваны ў 1950-я, 2009 – 2010 гг. Захаваўся ў скажоным выглядзе. Будынак размешчаны ў глыбіні квартала.
Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя. Вуглы будынка вылучаны плоскімі лапакамі. Прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору. З усходняга боку прымыкае аднапавярховы аб’ём былой малітоўнай залы, да яго з паўднёвага боку прыбудаваны пазнейшыя аднапавярховыя гаражы.
Фасады будынка перабудаваныя, унутраная планіроўка змененая.
Па ўспамінах старажылаў горада, у будынку да пачатку вайны 1941 г. функцыянавала яўрэйская малітоўная школа. Падчас вайны будынак выкарыстоўваўся як кузня.
Сёння ў будынку № 25 размяшчаецца Беларускае добраахвотнае супрацьпажарнае таварыства.