Шыфр
113Г000398_16
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. XIX - пач. XX стст.
Будынак пабудаваны ў пачатку ХХ ст. як жылы дом, захаваўся ў рэканструяваным выглядзе .
Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Бакавы заходні і тыльны фасады прарэзаны прамавугольнымі вокнамі без дэкору, тыльны фасад завершаны карнізам. Да бакавога ўсходняга і тыльнага фасадаў зроблены прыбудовы пад асобнымі двухсхільнымі дахамі.
У 2009 г. у ходзе выканання мерапрыемстваў па падрыхтоўцы горада да рэспубліканскага фестывалю-кірмашу “Дажынкі-2009” будынак № 32 быў адрамантаваны. Была выканана афарбоўка вонкавых сцен і даху, абсталяваны ізаляваныя тамбуры-ўваходы ў кожную з трох кватэр.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён