Шыфр
113Г000398_19
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1905 - 1915 гг.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Комплекс будынкаў для павятовага паліцэйскага ўпраўлення быў пабудаваны ў пач. ХХ ст. Дакладная дата будаўніцтва невядома. У дакументах архіва Кобрынскага бюро РУП БАГР і ЗК аб даце будаўніцтва асобных будынкаў на тэрыторыі комплексу сведчаць агульныя запісы: "да 1917 г.". Гэта быў шырокі комплекс з некалькіх аднапавярховых неатынкаваных цагляных будынкаў, размешчаны на агароджанай высокім цагляным плотам тэрыторыі.
З 1921 г. па 1939 г. у комплексе будынкаў № 87 функцыянавала польскае паліцэйскае аддзяленне з ізалятарам следчага ўтрымання. У 1939 г. турэмныя будынкі былі перададзены ў распараджэнне НКУС. Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі турэмныя памяшканні таксама выкарыстоўваліся ў якасці месца зняволення.
Пасля вайны ў 1946 г. былі праведзены рамонтныя работы, і ў комплексе будынкаў былога паліцэйскага ўпраўлення адкрылася раённая супрацьтуберкулёзная бальніца.
У 1990-я гг. тут размясцілася пульманалагічнае аддзяленне.
У 1997 г. пачынаецца рэканструкцыя будынка, які знаходзіцца ў цэнтры дваровай тэрыторыі. У ходзе рэканструкцыі было ажыццяўлена ўмацаванне старадаўняга бутавага падмурка, апорных цагляных перагародак і сцен, зруйнавана і зноў прыбудавана паўднёвая частка корпуса з лесвічнай клеткай, надбудаваны другі паверх.