зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000398_2

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1910 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Дом № 3 пабудаваны з чырвонай цэглы ў 1910 г. як жылы дом. Звестак аб будаўніцтве дадзенага будынка ў архівах не выяўлена. 

Аднапавярховы з мансардай прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя.

Галоўным (паўночным) фасадам будынак разгорнуты да вуліцы. Па традыцыі таго часу, будынак прызначаўся не толькі для пражывання сям'і ўладальніка, але і для вядзення на першым паверсе прадпрымальніцкай дзейнасці. Гаспадары, як правіла, жылі ў мансардзе. 

Будынак з'яўляўся тыповым для пач. ХХ ст. З боку галоўнага фасада па цэнтры размяшчаўся галоўны ўваход у гандлёвую ўстанову (пасля закладзены цэглай, як высвятлілася пры зняцці пластоў вонкавай тынкоўкі падчас правядзенні рамонтных прац). Жыхары ўваходзілі ў будынак і падымаліся ў мансардны паверх па драўлянай вонкавай лесвіцы з боку дваровага (паўднёвага) фасада. Будынак ацяпляўся галандскімі печамі.

Звестак аб пашкоджанні будынка № 3 у перыяд Вялікай Айчыннай вайны няма. 

Пасля вайны дом выкарыстоўваўся як жылы.

У 2000 г. будынак быў выведзены з жылога фонду. Зараз у ім размяшчаецца гандлёвая ўстанова.