зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000398_20

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1870 г.

Стыль

Цагляны стыль

Апісанне

Будынак № 88 пабудаваны ў 1870 г. ў тэхніцы цаглянай муроўкі, магчыма, як казарма.  

Аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам. Фасады вымураваны з чырвонай цэглы пад расшыўку.  Да тарцовага паўднёвага фасада, арыентаванага на вуліцу, прымыкае ніжэйшы невялікі аб’ём, размешчаны з водступам ад лініі фасада і накрыты трохсхільным дахам. 

Будынак - тыпавы будынак салдацкіх казармаў. Аналагічны яму па архітэктурных асаблівасцях казарменны будынак для гарнізоннай крэпасці пабудовы XIX ст. захаваўся ў г. Брэсце (вул. Леніна, 25). Гэта быў аднапавярховы прамавугольны ў плане будынак з аднасхільным дахам, накрытым дахавай бляхай, і нізкім цокалем.

У пач. ХХ ст. будынак № 88 выкарыстоўваўся пад складское памяшканне. Пасля адмены віннай манаполіі ў 1910 г. будынкі манапольнага склада былі перададзены пад школьны гарадок, у якім размяшчаліся два кобрынскія прыхадскія вучылішчы (1910-1915 гг.), платная гімназія (1921-1939 гг.), пражывалі сем'і педагогаў. Будынак № 88 уваходзіў у склад школьнага комплексу. У польскі перыяд у ім размяшчаліся вялікая гімнастычная (спартыўная) зала гімназіі, спартыўны гардэроб, хата-чытальня, пакой для рэпетыцыйных заняткаў хору і аркестра, маленькая кватэра парцье, які выконваў і абавязкі вартаўніка. 

У гады акупацыі Кобрына нямецка-фашысцкімі войскамі (1941-1944 гг.) гітлераўцы прыстасавалі дом пад стайню. 

У 1946 г. у будынку адкрываецца сярэдняя школа. На працягу апошніх дзесяцігоддзяў будынак № 88 выкарыстоўваецца кіраўніцтвам школы-інтэрната як памяшканне для арганізацыі пазашкольных мерапрыемстваў. Тут жа знаходзіцца бібіліятэка.