Шыфр
113Г000398_22
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1897 г.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Будынак быў пабудаваны ў 1897-1898 гг. як вінакурны завод-склад. У 1910 г. у будынку размясцілася двухкласнае мужчынскае вучылішча і вучылішча са змешаным жаночым класам. Вучылішча дзейнічала да 1915 г. З 1918 г. тут знаходзілася гімназія. З 1939 г. у будынку дзейнічае агульнаадукацыйная школа. У першыя дні Вялікай Айчыннай вайны будынак прыстасавалі пад шпіталь. Затым тут знаходзіўся камісарыят. У час Вялікай Айчыннай вайны будынак ацалеў і ў 1944 г. у ім зноў размясцілася школа, якая тут размяшчаецца і зараз.
З 1964 па 1968 год на базе СШ №1 функцыянаваў Кобрынскі філіял Брэсцкага вучылішча медыцынскіх сясцёр з тэрмінам навучання 3 гады.
Двухпавярховы з цокальным паверхам П-падобны ў плане будынак накрыты высокім вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны гладка, члянёныя прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. Асноўны акцэнт зроблены на цэнтральную частку галоўнага фасада, вылучаную рызалітам. У цэнтры размешчаны арачны дзвярны праём, аформлены руставаным парталам, архівольт якога акцэнтаваны замковым каменем. Па перыметры будынка праходзіць карніз.
У цокалі будынка маюцца невялікія аконныя праёмы, частка вокан замуравана.