зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000398_23

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1895 г.

Апісанне

Цагляны жылы дом № 96 быў пабудаваны ў 1895 г. Першапачаткова будынак з'яўляўся адным з карпусоў былога комплексу будынкаў манапольнага склада. Праз некаторы час пачаў выкарыстоўвацца як жылы. У ім размяшчаліся кватэры канторскіх чыноўнікаў. 

У 1910 г. вінны склад быў закрыты. Увесь комплекс казённых будынкаў гарадская ўправа перадае Кобрынскім навучальным установам. Узнікае своеасаблівы школьны гарадок, у якім дзейнічаюць не толькі навучальныя ўстановы, але і пражывае педагагічны склад.

У гады акупацыі горада кайзераўцамі (1915-1918 гг.) і фашыстамі (1941-1944 гг.) у доме пражывалі нямецкія ваенныя, венгерскія вайскоўцы. 

Пасля вызвалення горада ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў увесь комплекс будынкаў, у тым ліку дом № 96, да 1946 г. выкарыстоўваўся як ваенны шпіталь. Напрыканцы 1940-х гг., калі з будынка быў выведзены ваенны шпіталь, была праведзена рэканструкцыя з перапланіроўкай памяшканняў і былі ўладкаваны кватэры.

У 2009 г. на будынку была праведзена чарговая рэканструкцыя, падчас якой было заменена дахавае пакрыццё, устаноўлены вадасцёкі, дэкарыраваны з боку вуліцы ізаляваныя ўваходы ў жылыя памяшканні.