зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000398_24

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1897 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Будынак № 98 быў пабудаваны ў кан. ХІХ ст. Першапачаткова гэта быў вінны склад. Пасля 1910 г. у будынку было адкрыта 2-х класнае мужчынскае прыхадское вучылішча, якое дзейнічала да 1915 г.

У 1915 г. з наступленнем фронту вучылішча было эвакуявана. Як выкарыстоўвася сам будынак падчас Першай сусветнай вайны звесткі не захаваліся.

Пасля Першай сусветнай вайны і адміністрацыйнага ўключэння Кобрыншчыны ў склад Польшчы школьны гарадок на заходняй ускраіне горада зноў пачаў функцыянаваць. Будынак № 98 выкарыстоўваўся як навучальны корпус і, адначасова, як памяшканне для пражывання сем'яў педагогаў польскай гімназіі ім. М. Радзевіч. З прыходам у горад савецкай улады ў 1939 г. тут была адкрыта “руская школа”.

Падчас нямецка-фашысцкай акупацыі будынак № 98 спачатку выкарыстоўваўся як шпіталь, потым - як адміністрацыйны орган акупацыйнай улады - гебітскамісарыят. 

Сёння ў будынку № 98, які ўваходзіць у комплекс навучальных карпусоў СШ № 1, размяшчаюцца навучальныя майстэрні і школьная бібліятэка.