зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000398_25

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1897 г.

Стыль

Класіцызм

Апісанне

Жылы дом № 100 – адзін з найстарэйшых будынкаў забудовы вул. Савецкай. Прыкладны год пабудовы – 1897 г. Будынак з'яўляецца адным з нямногіх гарадскіх будынкаў, якія захавалі сваю архітэктуру практычна ў першапачатковым выглядзе. Калісьці дом з'яўляўся адным з карпусоў былога комплексу будынкаў манапольнага склада.

У 1910 годзе вінны склад у Кобрыне быў закрыты. Увесь комплекс казённых будынкаў гарадская ўправа перадае кобрынскім навучальным установам. У далейшым будынак належаў Кобрынскай польскай гімназіі ім. М. Радзевіч, сярэдняй агульнаадукацыйнай школе №1. У будынку пражывалі сем'і польскіх, а пасля савецкіх педагогаў.

У гады акупацыі горада кайзераўцамі (1915-1918 гг.) і фашыстамі (1941-1944 гг.) у доме пражывалі нямецкія і вугорскія вайскоўцы. 

У 2009 г. будынак падвяргаўся рэканструкцыі, падчас якой было заменена дахавае пакрыццё, устаноўлены вадасцёкі, дэкараваны з боку вуліцы ізаляваныя ўваходы ў жылыя памяшканні.