зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000398_26

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1897 г.

Апісанне

Будынак № 102 з'яўляецца адным з карпусоў былога комплексу пабудаваных у канцы XIX ст. манапольных складоў. З 1911 г. у будынку пачало працу двухкласнае прыходскае мужчынскае вучылішча, якое дзейнічала да вясны 1915 г. З набліжэннем лініі фронту навучальная ўстанова была закрыта, а сам педагагічны састаў эвакуяваны.

Пасля Першай сусветнай вайны і адміністрацыйнага ўключэння Кобрыншчыны ў склад Польскай дзяржавы школьны гарадок на заходняй ускраіне горада зноў пачынае функцыянаваць. Будынак №102 выкарыстоўваецца як навучальны корпус і, адначасова, як памяшканне для пражывання сем'яў педагогаў польскай гімназіі ім. М. Радзевіч. 

З прыходам у горад савецкай улады ў 1939 г. будынкі гімназіі перайшлі да адкрытай замест польскай гімназіі савецкай адукацыйнай установе - "рускай школе".

У гады Вялікай Айчыннай вайны ў будынку № 102 утрымліваліся палонныя фашыстамі цяжкапараненыя чырвонаармейцы, затым выкарыстоўваўся акупантамі ў гаспадарчых мэтах. 

Пасля вызвалення Кобрына ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у перыяд з 1944 па 1946 гг. у будынку размяшчалася адно з аддзяленняў ваеннага шпіталя, а з восені 1946 г. тут абгрунтавалася Рэспубліканская школа для дзяцей з парушэннем слыху і маўлення.