Шыфр
113Г000398_3
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1906 г.
Апісанне
Будынак № 4 быў пабудаваны у 1906 г. як жылы дом з пякарняй і тракцірам. Фасады маюць сляды пераробак. Да бакавога заходняга фасада прымыкае аднапавярховы дом № 6.
Сярод жыхароў горада ён быў вядомы як “турэцкая пякарня” (дарэчы ў горадзе была яшчэ адна такая ўстанова).
Па сведчанням мясцовых жыхароў пякарня існавала да 1937 г. (упамінаецца ў польскіх крыніцах таго часу). У 1930-я гг. у доме была падпольная явачная кватэра КПЗБ. Пасля вайны дом быў рэканструкцыяваны i ў цяперашні час змяніў знешні выгляд. Фізічнаму зносу садзейнічала i тое, што ў адным з памяшканняў складзіравалася соль.