Шыфр
113Г000398_5
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1912 г.
Стыль
Цагляны стыль
Апісанне
Вул. Савецкая адносіцца да найстарэйшых вуліц горада, архітэктурна-планіровачная структура якой пачала фарміравацца ў XV - XVI ст. Ацалелая гістарычная забудова вуліцы Савецкай датуецца канцом ХІХ - пачаткам ХХ ст.
Будынак № 6 быў пабудаваны ў 1903 г. як жылы дом у тэхніцы т.з. цаглянай муроўкі. Функцыянальнае прызначэнне не вядома. Аднак, можна меркаваць, што па традыцыі на першым паверсе знаходзіліся магазін альбо майстэрня, мансардны паверх быў жылы. Галоўны фасад быў абліцаваны цэглай, не тынкаваны, завершаны карнізам. Аконныя праёмы дэкарыраваны абрамленнямі з сандрыкамі. На даху меліся вокны мансарды "velux". Дах быў крыты жалезам.
У 1940 г. будынак быў муніцыпалізаваны. У гады Вялікай Айчыннай вайны захаваўся. Да 1990-х гг. выкарыстоўваўся як жылы дом. Ацяпленне было пячное, адсутнічаў вадаправод і каналізацыя. У 1995 г. будынак быў прыстасаваны пад магазін.
Візуальнае абследаванне сведчыць, што за гады існавання значных перабудоў дома не адбывалася. Выключэннем з'яўляецца атынкоўка фасадных сцен, якая сказіла гістарычны выгляд будынка, і прыбудова новага аб'ёма да паўночнага (тыльнага) фасада.