зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

113Г000398_6

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Датаванне

1903 г.

Апісанне

Будынак № 8 па вул. Савецкай быў пабудаваны ў 1903 г.

Першапачатковае прызначэнне будынка невядома. На фотаздымках вуліцы пачатку XX ст., якія захаваліся ў экспазіцыі Кобрынскага ваенна-гістарычнага музея ім. А. В. Суворава, добра праглядаецца фасад будынка з паўднёвага боку, двухсхільны дах, аконныя праёмы прамавугольнай формы. У цэлым будынак меў строгія, простыя формы, што характэрна для архітэктурнага стылю таго перыяду - класіцызму. 

Аднапавярховы з мансардным паверхам Г-падобны ў плане будынак накрыты двухсхільным дахам на галоўным фасадзе з люкарнай. Бакавым паўночна-ўсходнім фасадам злучаны з домам № 6.

Параўноўваючы выявы будынка пач. XX ст. з яго сучасным абліччам, можна адзначыць, што ўладальнікі будынка, якія ажыццяўлялі ў розныя перыяды часу яго капітальныя рамонты і частковую рэканструкцыю, пастараліся захаваць яго першапачатковую архітэктуру і знешні выгляд.