Шыфр
113Г000398_7
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
кан. ХХ - пач. ХХ стст.
Стыль
Класіцызм
Дом № 10 пабудаваны ў 1918 г. як жылы дом, магчыма, раней, у пачатку ХХ ст., рэканструяваны з прыбудовай і ўладкаваннем мезаніна. Звестак пра першага ўладальніка дома не выяўлена.
Аднапавярховы з мансардным паверхам і мезанінамі прамавугольны ў плане будынак. Накрыты двухсхільным дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Вуглы вылучаны плоскімі лапаткамі. З заходняга боку да будынка была выканана цагляная прыбудова, у якой размяшчалася лесвіца ў мансарду.
У 1939 г. дом быў нацыяналізаваны. У гады Вялікай Айчыннай вайны дом цудам уцалеў. Пасля вайны ў будынку была ўладкавана бібліятэка. У 1963 г. раённая бібліятэка пераязджае ў іншае памяшканне (на пл. Свабоды), а дом падвяргаецца маштабнай рэканструкцыі і цалкам прыстасоўваецца пад жыллё.
У 2004 г. дом быў поўнасцю выведзены з жылога фонду. Зараз у памяшканнях будынка ўладкаваны гандлёвыя ўстановы.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён