Шыфр
113Г000398_8
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
пач. ХІХ ст. - кан. ХХ ст.
Стыль
Класіцызм
Апісанне
Дом № 11 пабудаваны ў 1910 г. як жылы дом.
Двухпавярховы прамавугольны ў плане накрыты вальмавым дахам будынак. Фасады патынкаваныя, вырашаны стрымана. На другім паверсе размешчаны балкон з літой агароджай. Аконныя праёмы аформлены клінчатымі перамычкамі. На галоўным і бакавым паўднёва-ўсходнім фасадах аконныя праёмы без дэкору. Фрагментарна захавалася міжпаверхавая цяга з сухарыкамі.
У даваенны час у доме на першым паверсе размяшчалася гадзіннікавая майстэрня, здымаў памяшканне жаночы кравец.
У гады Вялікай Айчыннай вайны будынак ацалеў. У пасляваенны перыяд і да пач. 2000-х гг. выкарыстоўваўся пад жыллё. У 2012 г. будынак быў выведзены з жыллёвага фонду. Зараз знаходзіцца ў стадыі рэканструкцыі.