Шыфр
113Г000398_9
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1900 г.
Апісанне
Будынак № 12 уваходзіць у пералік дамоў, якія фарміруюць гістарычны воблік вуліцы Савецкай. Пабудаваны ў 1900 г. як жылы дом.
Аднапавярховы з мансардным паверхам і мезанінамі прамавугольны ў плане будынак. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя. Вуглы будынка вылучаны плоскімі лапаткамі.
Дом №12 мае рысы, характэрныя для эклектычнай архітэктуры канца ХІХ-пачатку ХХ ст. (аконныя абрамленні, лапаткі, нішы, філёнгі). Элементы архітэктурнага дэкору захаваліся на галоўным фасадзе мезаніна з боку вуліцы і франтонах на тарцовых фасадах. Відавочна, архітэктурны дэкор меўся і на галоўным фасадзе асноўнага аб'ёму, аднак быў страчаны ў выніку пазнейшых рамонтаў.
Будынак уяўляе сабой прыклад шэраговай гарадской забудовы пачатку ХХ ст.