зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_88

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 20

Датаванне

1923 год

Стыль

не вызначаны

Апісанне

Пабудавны ў пачатку ХХ ст. Вядомы як гатэль “Парыж”

Будынак размешчаны на рагу вул. Леніна і вул. Казіміра Свёнтака. Двух-трохпавярховы будынак са зрэзанай вуглавой часткай, акцэнтаванай балконам поліганальнай формы. Фасады вырашаны стрымана. Фасад па вул. Леніна падзелены міжпаверхавай цягай,  прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў. З левага краю фасада размешчаны дзвярны праём.  Фасад трохпавярховай часткі па вул. Казіміра Свёнтака завершаны трохвугольным франтонам, апаясаным прафіляваным карнізам. Узбагачаюць фасад два балконы з ажурнымі агароджамі.  Фасады падзелены міжпаверхавымі цягамі, завершаны карнізам.  Прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору, на месцы двух вокан нішы. Мастацкую вобразнасць фасадаў ствараюць рознавялікія аб'ёмы, прамавугольныя аконныя праёмы і балконы з ажурнымі агароджамі.

Да крыла па вул. Казіміра Свёнтака прыбудаваны пазнейшыя карпусы.