зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_1

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Падтып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Брэсцкая, 9

Датаванне

1920-я гг.

Апісанне

Будынак па вуліцы Брэсцкай,9 уяўляе сабой трохпавярховае мураванае складанае ў плане збудаванне з сутарэннем, размешчанае галоўным фасадам па фронту вуліцы. Будынак складаецца з асноўнага першапачатковага аб ’ёму і прыбудовы амаль што такіх памераў з усходняга боку. Архітэктурнае рашэнне фасадаў асноўнай часткі прадстаўлена плоскімі пілястрамі на ўсю еышыню будынка, пояском над першым паверхам, абрамленнем вокнаў і развітым вянчаючым карнізам подпертым сухарыкамі-кратйтэйнамі. Акцэнтам на заходнім фасадзе з'яўляецца лесвічная клетка. Яна мае вузкія парныя вокны, карніз над ёй разорваны, завершана атыкам у барочным стылі. Паўночны фасад ад вуліцы мае рытмічна размеркаваныя вокны з абрамленнямі. Плоскасць сцяны першага паверха прарэзана гарызантальнымі пазамі. Паўднёвы фасад глухі. Да ўсходняга фасада дабудаеана прыбудова, якая мае даволі сціплае архітэктурнае аздабленне. Сцены ўсіх трох паверхаў гладкія. Вокны размешчаны ў неглыбокіх нішах з прыступкавым пераходам над вокнамі трэцяга паверха. Дах асноўнай часткі выкананы з керамічнай дахоўкі, прыбудоеы - плоскі. Фасады будынка атынкаваныя і пафарбаваныя.