зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_100

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 34

Датаванне

1914 г. - 1918 г.

Стыль

без выразных стылёвых прыкмет

Апісанне

Будынак № 34 размешчаны ў гістарычным цэнтры г. Пінска, фарміруе забудову вул. Леніна (былыя назвы - Вялікая Францысканская, Вялікая Кіеўская, Касцюшкі). Паводле плана Пінска 1839 г. забудова вул. Леніна (тагачаснай Вялікай Францысканскай) была драўлянай. 

Будынак двухпавярховы з падвалам, на дворовым фасадзе з боку паўднёвага кута існуе двухпавярховая амаль квадратная ў плане пазнейшая прыбудова. Асноўны аб'ём будынка накрыты двухсхільным дахам, прыбудова вальмовым. Фасады потынкавоныя i пафарбаваныя. Пластыка фасадаут стрыманая. Голоўны фасад вырашаны осіметрычна. 3 некоторым змяшчэннем ад центральной восі управа размешчаны дзвярны праём голоўнага ўваходо, дэкарыраваны прафіляванай ліштвай. Над ім на другім паверсе зноходзіццо шырокі балкон (на шырыню дзвярного i двух аконных праёмаў). Гэта частка фасада вылучана фігурным шчытом, акцэнтаваным паўцыркульнай люкарнай, падзеленай імпостамі на тры часткі. Люкарна дэкарыравана прафіляваным абрамленнем з замковым каменем.