зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_101

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 36

Датаванне

1899 -1900 гг.

Апісанне

Пабудаваны ў 1899 –1900 гг., у 1925 – 1927 гг. надбудаваны верхні паверх, сучасны выгляд набыў пасля рэстаўрацыі ў 2003 – 2012 гг.

Размешчаны на рагу вул. Леніна і вул. Заслонава. Будынак трохпавярховы з падвалам прамавугольны ў плане. Накрыты пакатым вальмавым дахам. Фасады патынкаваныя і пафарбаваныя, вырашаны лаканічна. Асноўны акцэнт зроблены на вуглавую скругленую частку будынка, завершаную глухім парапетам, дэкарыраваным нішамі. На вышыні другога - трэцяга паверхаў вуглавая частка вылучана бакавымі скругленымі слаба выражанымі эркерамі. На трэцім паверсе ў цэнтры вуглавой часткі размешчаны паўкруглы балкон, апорай якому служыць рабро кута. На першым паверсе вуглавая частка дома з кожнага боку прарэзана прамавугольным аконным праёмам, на другім – трэцім паверхах – трыма вузкімі вокнамі. Галоўны фасад па вул. Леніна вырашаны сіметрычна. На другім паверсе вось сіметрыі падкрэслівае балкон, размешчаны ў цэнтры фасада. На першым паверсе сіметрычнае рашэнне парушае дзвярны праём, які знаходзіцца з правага боку фасада.  Па гарызанталі паміж другім і трэцім паверхамі фасад падзелены карнізнай прафіляванай цягай. Прамавугольныя аконныя праёмы без дэкору, на другім паверсе на флангах вокны шырэйшыя за астатнія (трохстворкавыя), на першым паверсе аконныя праёмы большыя па вышыні.   З правага краю фасад фланкіраваны плоскай лапаткай. Бакавы фасад па вул. Заслонава мае спрошчанае архітэктурнае рашэнне. Фасад падзелены міжпаверхавай карнізнай цягай паміж другім і трэцім паверхамі, члянёны на кожным паверсе двума прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. На другім паверсе акрамя аконных праёмаў маецца ніша-бленда. З левага краю фасад фланкіраваны лапаткай.Фасады завершаны прафіляваным карнізам. Дваровы фасад падзелены міжпаверхавымі прафіляванымі цягамі, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі без дэкору. На трэцім паверсе па краях размешчаны балконы. Завершаны фасад прафіляваным карнізам. З паўднёва-заходняга боку да будынка шчыльна прымыкае суседні дом № 34. На галоўным фасадзе да вуглавой часткі дома ў пачатку 1940-х гадоў прыбудаваны невялікі тамбур (уваход у вузел сувязі, які існаваў у падвале).