зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_102

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Месца знаходжання

Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. Леніна, 37

Датаванне

1906 год

Стыль

Не вызначаны

Апісанне

Пабудаваны ў канцы ХІХ ст. 

Двухпавярховы з падвалам П-падобны ў плане будынак. Галоўным фасадам арыентаваны на вул. Леніна. У цэнтры фасада размешчаны ўваход, над ім навісае балкон з ажурнай агароджай і на ажурных кранштэйнах. Фасады падзелены міжпаверхавай цягай. Плоскасць сцяны першага паверха апрацавана глыбокім рустам. Прамавугольныя аконныя праёмы першага паверха дэкарыраваны лучковымі ліштвамі, вокны другога паверха аздоблены ліштвамі з прамымі сандрыкамі на дэкаратыўных кранштэйнах, падаконнымі карнізнымі паясамі і філёнгамі на пастаментах. Завершаны фасады карнізам з дэнтыкуламі. Бакавыя фасады асноўнага аб’ёму па вул. Леніна маюць аднолькавае архітэктурнае рашэнне з галоўным фасадам. Фасад бакавога крыла, арыентаваны ў сквер, прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў прафіляваных ліштвах. Два акна на першым паверсе вылучаны прамымі сандрыкамі, два акна на другім паверсе – ліштвам з сандрыкамі на кранштэйнах. Крыло па вул. Каржа крапавана лапаткамі, акцэнтавана 2-ма ступеньчатымі атыкамі. Дзвярны праём аформлены ліштвай. Аконныя праёмы паміж лапатак на другім паверсе ў ліштвах з сандрыкамі на кранштэйнах на ўзор з такімі ж вокнамі на бакавым фасадзе.