Шыфр
112Е000529_104
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Падтып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1853 - 1854 гг.
Будынак па вуліцы Леніна, 39 уяўляе сабой двухпавярховае з сутарэннем мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне, размешчанае галоўным падоўжным фасадам па вуліцы Леніна. Быў пабудаваны з 1851 па 1853 год як шляхецкае пяцікласнае вучылішча. З 1 жніўня 1858 года на яго базе была створана сямікласная гімназія з правам паступлення яе выпускнікоў ва ўніверсітэты. Колькасць вучняў складала 300 чалавек. З 1865 года гімназія атрымала статус рэальнага вучылішча. Пасля далучэння Заходняй Беларусі да Польшчы ў 1921 г. у будынку размясцілася дзяржаўная мужчынская гімназія. У час нямецкай акупацыі будынак займалі ваенныя ўлады. Тут размяшчаўся Ландшутцбатальён № 476. Пры вызваленні горада ў 1944 годзе будынак быў моцна пашкоджаны. Пасля яго аднаўлення ў ім размясцілася школа № 2, а затым аддзел адукацыі Пінскага гарвыканкама.
Запыт аб допуску да карыстання рэсурсамі Банка звестак будзе накіраваны ў Міністэрства культуры. Міністэрства культуры прымае рашэнне аб прадастаўленні ці адмове ў прадастаўленні доступа да карыстання рэсурсамі Банка звестак, аб аб'ёме і паўнаце прадастаўляемай інфармацыі. Рашэнне прымаецца на працягу 10 дзён