зваротная сувязь
Калі вы заўважылі недакладнасць, ці маеце пытанне - лістуйце:
Калі ласка, прадстаўцеся
Як з вамі звязацца?
Увядзіце карэктны email
Пра што вы хацелі даведацца?

Адпраўлена!

Памылка!

Будынак

Шыфр

112Е000529_107

Катэгорыя каштоўнасці

Тып каштоўнасці

Датаванне

сярэдзіна XIX ст.

Апісанне

Трохпавярховы з сутарэннем мураваны будынак быў пабудаваны ў сярэдзіне ХІХ ст. 

У час Першай сусветнай і Польска-савецкай войнаў аж да 1921 года другі і трэці паверхі будынка займалі вайскоўцы. На першым паверсе размяшчаліся крамы і невялікая друкарня, якая займала два пакоі, а таксама кніжная крама. 

З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь будынак ў 1940 годзе быў нацыяналізаваны. 

У час нямецкай акупацыі ў будынку размяшчалася рэдакцыя ўкраінскамоўнай газеты "Пінська газета" i працавала друкарня ландвіртшафта Пінскага гебітскамісарыята. Працавала таксама майстэрня лозапляцення (Korbmacherei). У час вызвалення горада ў 1944 годзе будынак моцна пацярпеў. Пасля адбудовы у ім размясцілася рэдакцыя газеты "Полесская правда" i друкарня. 

У 1970 годзе да існуючага гістарычнага будынка з дваровага фасада была дабудавана двухпавярховая прыбудова з уласнай кацельнай у сутарэнні. 

На сённяшні дзень будынак займае "Пінская рэгіянальная друкарня".