Шыфр
112Е000529_108
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1913 г.
Апісанне
Будынак па вуліцы Леніна, 43 уяўляе сабой двухпавярховае з сутарэннем мураванае прамавугольнае ў плане збудаванне з прыбудовай склада, гаража i крытай тэрасы больш позняга часу.
У 1920 - 1930-я гг. на першым паверсе размяшчалася Бюро прашэнняў. Адну кватэру ў доме арэндаваў работнік гэтага бюро, а ў памяшканні ў сутарэнні з 1921 г. знаходзілася слесарна-механічна водаправодная майстэрня.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь рашэннем выканкама Пінскага гарсавета ў 1940 г. будынак быў нацыяналізаваны і перададзены на баланс аддзела камунальнай гаспадаркі.
Пад час нямецкай акупацыі ў будынку размяшчалася цырульня. У час Вялікай Айчыннай вайны будынак быў пашкоджаны незначна. Пасля вайны на месцы цырульні размясцілася крама гарпрамгандлю, астатняя частка заставалася жылой, дзе знаходзілася пяць кватэр.
У 1990 г. памяшканні па вуліцы Леніна, 43 былі ададзены ў арэнду аддзелу культуры гарвыканкама, а затым рашэннем выканкама перададзены на баланс Пінскага гарадскога Ленінскага камуністычнага саюза моладзі з кампенсацыяй выдаткаў за праведзены рамонт.
У 1996 г. былі дабудаваны летняя тэраса і мураваны гараж ca складам.