Шыфр
112Е000529_11
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Брэсцкая вобласць, г. Пінск, вул. М. Горкага, 47
Датаванне
пач. XX ст.
Апісанне
Звесткі пісьмовых крыніц і візуальнае абследаванне сведчаць, што будынак складаецца з двух раней самастойных дамоў, якія адносіліся да розных домаўладанняў: двухпавярховага з аднапавярховай прыбудовай (№47) і аднапавярховага (раней №49).
Квартал, у якім размешчаны будынак пад сучасным № 47, быў забудаваны драўлянымі жылымі і гаспадарчымі пабудовамі. Участкі пад домам № 47-49 мелі іпатэчныя нумары 446 і 447.
У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі дакументы, якія б датычаліся будынкаў № 47-49, не выяўлены.
Аднапавярховы мураваны будынак, які прымыкаў з усходняга боку, у той час належаў Лейбе і Хаве Вігдорчыкам.
У адпаведнасці з пастановай Савета Народных Камісараў (СНК) ад 10 мая 1940 г. за № 672 жылыя дамы былі муніцыпалізаваны і перададзены на баланс Гаркамгаса ў домакіраўніцтва № 4.
У Вялікую Айчынную вайну будынкі захаваліся.
З 2003 г. будынак ва ўласнасці СТАА "БЕЛВЕСТ", адпаведна тут знаходзіцца фірменны абутковы магазін.
Такім чынам, на падставе нешматлікіх дакументальных звестак можна выказаць меркаванне, што будынкі пабудаваны ў пачатку 20 ст. (паміж 1913-1921 гг.) як жылыя дамы. У пасляваенны час частка памяшканняў выкарыстоўвалася пад склады, пазней будынкі былі прыстасаваны пад магазін.