Шыфр
112Е000529_121
Катэгорыя каштоўнасці
Тып каштоўнасці
Месца знаходжання
Датаванне
1929 г.
Апісанне
Будынак па плошчы Леніна, 29 уяўляе сабой мураванае двухпавярховае збудаванне, якое мае ў плане форму паралелепіпеда. У 1927 годзе быў паспрацаваны праект двухпавярховага мураванага жылога дома. Будынак знаходзіўся ў зоне аховы гістарычных помнікаў, таму праект быў адпраўлены Пінскім магістратам ў Люблін на ўзгадненне. Праект быў узгоднены 7 марта 1928 года з некаторымі папраўкамі. Будаўніцтва было цалкам закончана ў 1929 годзе.
З прыходам савецкай улады ў Заходнюю Беларусь ў 1939 г. будынак быў муніцыпалізаваны.
У 1946 г. у будынку размясціўся Пінскі Улікова-крэдытны тэхнікум Дзяржбанка. У 1953 годзе ў будынак пераехала інспекцыя Дзяржстраха. У 1956 годзе інспекцыя пераехала на новае месца, а будынак па плошчы Леніна, 43 быў пераабсталяваны пад жыллё. Інжынерныя камунікацыі ў доме адсутнічалі. Ацяпляліся памяшканні грубкамі і варачнымі печамі.
У 1960-я гады быў падключаны вадаправод і газазабеспячэнне. У 2002 годзе ў выніку капітальнага рамонту ў доме была выканана перапланіроўка некалькіх кватэр, усталявана каналізацыя.